Ура! Перамога! У Рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Між зямлёй і сонцам"

У кастрычніку бягучага года да нас у цэнтр прыйшлі вельмі цудоўныя навіны!
Узорны аматарскі калектыў "Гурток саломапляцення "Купалінка" пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Ільніцкай Вікторыі Уладзіміраўны па выніках Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Між зямлёй і сонцам" атрымаў дыплом І ступені.
Для выставы навучэнцы ўзорнага аматарскага калектыву "Гурток саломапляцення Купалінка" Велет Дзмітрый, Броднікава Вольга, Краснік Арына і Вараб'ёва Вольга падрыхтавалі вырабы "Купальскія вянкі".

Комментарии

на верх

Популярные сообщения